Смерць
Смерць — незваротнае спыненне жыццядзейнасці арганізма. Для аднаклетачных жывых формаў, завяршэннем жыцця асобнага арганізма можа з'яўляцца як смерць, так і мітатычнае дзяленне клеткі.З'явы, якія звычайна выклікаюць смерць уключаюць старасць, драпежніцтва, недаяданне, хваробы і няшчасныя выпадкі альбо значныя траўмы. Прырода смерці знаходзіцца на працягу тысячагоддзяў у цэнтры ўвагі рэлігійных традыцый свету і філасофскага даследавання, і вера ў нейкае замагільнае жыццё альбо адраджэнне з'яўляецца цэнтральным аспектам рэлігійнай веры.
У медыцыне вывучэннем смерці займаецца танаталогія. У псіхатэрапіі існуе кірунак танататэрапія.
Грамадства і культура[правіць | правіць зыходнік]
У грамадстве характар смерці і ўсведамленне чалавецтвам сваёй уласнай смяротнасці на працягу тысячагоддзяў цесна былі звязаны з рэлігійнымі традыцыямі і філасофскімі даследаваннямі. Паводле некаторых традыцый некаторых рэлігій існуе вера ва ўваскрашэнне, як у аўраамічных рэлігіях, пераўвасабленне або перараджэнне, як у дгармічных рэлігіях, ці вера ў сканчэнне існавання свядомасці, вядомае як вечнае забыццё, як у плыні атэізму[1].
Пасля смерці чалавека ў большасці культурах праводзяцца памінкі, якія ўключаюць у сябе жалобу ў рознай форме, практыку пахавання і абрады ў гонар памерлага. Фізічныя астанкі чалавека, вядомыя як труп, як правіла, хаваюць у землю цалкам або праз працэс крэмацыі, хоць сярод сусветных культур існуюць шмат практык на гэты конт.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Heath, Pamela Rae; Klimo, Jon (2010). Handbook to the Afterlife. North Atlantic Books. p. 18. ISBN 978-1-55643-869-1.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Смерць- Смерць з пункту гледжання праваслаўя
- Смерць: філасофія, рэлігія, псіхалогія, літаратура
- Пра смерць чалавека
- Псіхалогія смерці і ўмірання
- Душа пасля смерці. Серафім Роўз
- Хронікі Харона. Энцыклапедыя смерці