IBM
| International Business Machines Corporation | |
| Тып |
Публічная кампанія |
|---|---|
| Лістынг на біржы |
NYSE: IBM |
| Заснаванне |
Эндыкот, Нью-Ёрк, ЗША |
| Заснавальнікі | |
| Размяшчэнне |
Арманк, Нью-Ёрк, ЗША |
| Ключавыя фігуры |
Джыні Ромеці (прэзідэнт і CEO) |
| Галіна | |
| Прадукцыя |
Апаратнае і праграмнае забеспячэнне |
| Абарот |
▲ $107 млрд (2011)[1] |
| Аперацыйны прыбытак |
▲ $20,5 млрд (2011)[1] |
| Чысты прыбытак |
▲ $16 млрд (2011)[1] |
| Актывы | |
| Капіталізацыя | |
| Колькасць супрацоўнікаў |
433 тыс. (2011) |
| Даччыныя кампаніі |
Lotus Software |
| Сайт | |
International Business Machines Corporation (NYSE: IBM) ці IBM — амерыканская транснацыянальная тэхналагічная і кансалтынгавая карпарацыя з штаб-кватэрай у Арманку, Нью-Ёрк, ЗША. IBM распрацоўвае і робіць разнастайную камп'ютарную тэхніку і праграмнае забеспячэнне. Апроч таго, IBM аказвае інфраструктурныя, хостынгавыя і кансалтынгавыя паслугі ў абласцях ад мейнфрэймаўскіх камп'ютараў да нанатэхналогій.[3] На снежань 2011 года IBM была 3-й найбуйнешай публічнай тэхналагічнай кампаніяй у свеце паводле рыначнай капіталізацыі.[4][5]
Кампанія была заснавана ў 1911 годзе як Computing Tabulating Recording Corporation праз зліццё трох кампаній: Tabulating Machine Company, International Time Recording Company і Computing Scale Corporation.[6] Назву International Business Machines кампанія атрымала ў 1924 годзе ад уласнай даччынай кампаніі ў Канадзе і, пазней, Паўднёвай Амерыцы. За ўнікальную карпаратыўную культуру і брэндынг кампанія атрымала мянушку Big Blue (ад англійскага «Сіні волат»).
IBM мае найбольшую колькасць патэнтаў сярод тэхналагічных кампаній ЗША. Па ўсім свеце размешчана 9 даследчых лабараторый.[7] Супрацоўнікі кампаніі 5 разоў былі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі, чатыры разы атрымлівалі Прэмію Цьюрынга, 9 разоў — Нацыянальны медаль у вобласці тэхналогій і інавацый, і 5 разоў — Нацыянальны навуковы медаль.[8] Сярод вынаходніцтваў IBM: банкамат, дыскета, цвёрды дыск, картка з магнітнай паласой, рэляцыйная база даных, Universal Product Code, фінансавы своп, камп'ютарная сістэма SABRE, DRAM, сістэма штучнага інтэлекту Watson і іншыя.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 IBM Stock Report. Morningstar, Inc.. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 27 снежня 2010.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 https://www.ibm.com/annualreport/2016/images/downloads/IBM-Annual-Report-2016.pdf
- ↑ Nanotechnology & Nanoscience (англ.)
- ↑ Prices and market values at 31 December 2011 (англ.) . Financial Times.
- ↑ IBM beats Microsoft in tech giants ranking (англ.) . BBC World News.
- ↑ IBM Archives: Frequently Asked Questions (англ.)
- ↑ IBM maintains patent lead, moves to increase patent quality (англ.)
- ↑ Awards & Achievements (англ.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме IBM- Афіцыйны сайт (англ.)
|
|||||||||||||||||
|
|||||
- Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Нью-Ёркскай біржы
- Кампаніі паводле алфавіта
- Кампаніі, заснаваныя ў 2011 годзе
- ІТ-кампаніі ЗША
- Кампаніі, заснаваныя ў 1889 годзе
- Паўправадніковыя кампаніі ЗША
- Вытворцы камп'ютараў ЗША
- Вытворцы электронікі ЗША
- Транснацыянальныя карпарацыі
- Вытворцы праграмнага забеспячэння ЗША
- IBM