Вашы таленты неабходныя для лепшага Інтэрнэту

Mozilla — гэта некамерцыйная арганізацыя, якая працуе над тым, каб інтэрнэт быў адкрыты і гасцінны для ўсіх. І нам патрэбна ваша дапамога. Далучаючыся да нашай супольнасці, вы можаце дапамагчы ў развіцці інавацый, павысіць адказнасць і давер, і зрабіць Інтэрнэт лепшым месцам для ўсіх.

Як вы можаце зрабіць унёсак…

Наша місія

Наша місія — забяспечыць, каб Інтэрнэт быў глабальным грамадскім рэсурсам, адкрытым і даступным для ўсіх і кожнага. Інтэрнэтам, які сапраўды ставіць людзей на першае месца, дзе людзі могуць фарміраваць свой уласны вопыт і быць моцнымі, незалежнымі і абароненымі.