Абраны тэкст
Зямля й вада ня роўна зьмяшчаюцца па паверхні земнай кулі. У паўночнай паўкулі сухаземных прастораў значна болей, чымся ў паўднёвай. Можна падзяліць земную кулю на дзьве паловы так, што на паверхні аднэй паловы зьмясьцяцца, бязмаль-што ўсе контынэнты, а другая будзе пакрыта амаль-што выключна вадой. Першую з гэтых палоў завуць контынэнтавай паўкуляй, другую акіянічнай. Пасярэдзіне контынэнтавай паўкулі, абкружаная з усіх бакоў іншымі часткамі сьвету ляжыць Эўропа. Такое палажэньне вельмі карысна для Эўропы; ад яе блізка да ўсіх іншых залюдненых частак сухазем’я, апроч Аўстраліі; у Эўропе крыжуюцца ўсе галоўныя сусьветныя гандлёвыя дарогі, яна нібы пануе над зносінамі паміж іншымі часткамі земнай кулі. «Географія Эўропы» — Мікалай Азбукін.

«…Зямля й вада ня роўна зьмяшчаюцца па паверхні земнай кулі. У паўночнай паўкулі сухаземных прастораў значна болей, чымся ў паўднёвай. Можна падзяліць земную кулю на дзьве паловы так, што на паверхні аднэй паловы зьмясьцяцца, бязмаль-што ўсе контынэнты, а другая будзе пакрыта амаль-што выключна вадой. Першую з гэтых палоў завуць контынэнтавай паўкуляй, другую акіянічнай. Пасярэдзіне контынэнтавай паўкулі, абкружаная з усіх бакоў іншымі часткамі сьвету ляжыць Эўропа. Такое палажэньне вельмі карысна для Эўропы; ад яе блізка да ўсіх іншых залюдненых частак сухазем’я, апроч Аўстраліі; у Эўропе крыжуюцца ўсе галоўныя сусьветныя гандлёвыя дарогі, яна нібы пануе над зносінамі паміж іншымі часткамі земнай кулі.»
Мікалай Азбукін
- (Чытаць далей…)
Абраны верш
|
Пад небам высокім лётаў каршун,
З пагардай на рой пазіраў чалавечы, —
Аж бачыць — пад плотам ходзіць пявун —
Махнатая шыя, злацістыя плечы.
Як віхар, як куля, імчыцца каршун
І певеня тут жа насмерць забівае, —
У бойцы няроўнай гіне пявун,
У бойцы няроўнай жыццём накладае.
З трыумфам каршун пад неба ляціць,
Пад небам крумчыць над здабычай сваею,
Ды зноў, каб дзе пажывіцца, глядзіць, —
Забіць яшчэ й курку не траціць надзею.
Але скуль тут ні вазьміся стралец —
Прыцэліўся. Раптам, як гром, стрэл раздаўся, —
Ўзмахнуўшы ў паветры крыллем ледзь-ледзь,
Зляцеў каршун з неба і болей не ўзняўся…
|
|
|
Навіны
Да вычыткі
|